15 снежня 2020 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурса «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея».
Конкурс праводзіўся Рэспубліканскім цэнтрам сумесна з Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларусскай Праваслаўнай Царквы з мэтай далучэння навучэнцаў да духоўнай культуры, вывучэння духоўнай спадчыны малой радзімы.
Да ўдзелу на рэспубліканскі этап было прадстаўлена 70 работ навучэнцаў у намінацыях «Повязь часоў» і «Крыніцы духоўнасці».
У намінацыі «Крыніцы духоўнасці» навучэнцы прадстаўлялі даследванні праваслаўнай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны свайго рэгіёна праз паходы, экскурсіі па аб’ектах праваслаўнай культуры рэгіёна; матэрыялы аб супрацоўніцтве з прыходамі і епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы.
Па выніках ацэнкі доследчых работ рэспубліканскім журы былі вызначаны аўтары работ, якія дыстанцыйна прадставілі свае работы, рассказалі аб выніках праведзеных даследванняў і вывучэнні гісторыі і сучасці праваслаўнай спадчыны.
У намінацыі «Крыніцы духоўнасці» 15 снежня 2020 года ў канферэнцыі ўдзельнічала Сячко Мілана, аўтар работы «Праваслаўныя святыні Любаншчыны», як пераможца абласнога этапа конкурсу і паспяхова прадставіла свае нататкі па духоўнай спадчыне Любаншчыны.
У сваёй узроставай катэгорыі Сячко Мілане прысуджана Першае месца ў намінацыі «Крыніцы духоўнасці». Яна ўзнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Шчыра віншуем Мілану, Ірыну Уладзіміраўну Нямальцаву і Галіну Адамаўну Слівец, кіраўнікоў работы, з дастойным удзелам у рэспубліканскім конкурсе.
Жадаем далейшых поспехаў!
http://luban.edu.by/main.aspx?guid=7143