Памяць,якой не будзе забыцця…
Афганістан. Афганскія дарогі. Вогненны санцапёк і цяжкасці ваеннага жыцця. Мужнасць. Адвага. Вернасць воінскаму абавязку. Гэта ўсё пра тых, хто прайшоў праз агонь і ваду, але застаўся чыстым, не страціўшы ні свайго гонару, ні гонару краіны.
Удзячная людская памяць ніколі не забудзе тое, што нельга забыць. І нам, сённяшнім вучням, асабліва дарагі той час, бо равеснікі афганцаў – нашы дзяды.
Школьнае жыццё ў гытыя дні праходзіць пад дэвізам “Памяць, якой не будзе забыцця”. Яно насычана шматлікімі мерапрыемствамі ў гонар землякоў-афганцаў. Яны для нас – прыклад мужнасці і патрыятызму. Мы ў вершах і песнях праслаўляем іх геройскі шлях. Але самым яркім прыкладам з’яўляюцца, вядома, сустрэчы з тымі салдатамі і афіцэрамі, хто ў далёкіх 90-х апынуўся на чужой зямлі, каму давялося трымаць зброю і накіроўваць яе ў чужынца, каб выратаваць сваіх сяброў. Менавіта 15 лютага ў Дзень вываду войск з Афганістана ў школьным гістарычным музеі воінаў-афганцаў “Памяць” адбылася сустрэча з былымі воінамі-афганцамі Любанскага раёна пад назвай “Памяць, якой не будзе забыцця”. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі вучні чыталі вершы, спявалі, слухалі ўспаміны ўдзельнікаў вайны. Да ўсіх прысутных са словамі прывітання звярнуўся старшыня Любанскай раённай арганізацыі “Беларускага саюза воінаў вайны ў Афганістане” Натачыеў С.Н. Ён адзначыў цану міра ў сёняшні дзень, пажадаў моладзі захаваць традыцыі і ўсё тое, што засталося нам ў спадчыну.
Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі ў нашай школе, якая носіць імя выпускніка, воіна-інтэрнацыяналіста Г.Л.Сячко. У гістарычнм музеі “Памяць” у цёплым сяброўскім коле нам ёсць аб чым пагаварыць, а ім ёсць што расказаць. Але ўспаміны іх кароткія, а словы пранікнёныя, са шчымлівым болем і нават з горкай мужчынскай слязой. За плячыма землякоў-афганцаў засталіся тыя далёкія часы службы, многія з іх адчуваюць сябе даволі цяжка. Хоць скроні іх даўно кранула сівізна, але ў душы яны – такія ж добрыя, адказныя і праўдзівыя людзі. Іх подзвіг – гэта прыклад нам, сённяшняму пакаленню. Таму і зварот да нас - берагчы мір, ганарыцца краінай, ў якой жывём, ствараць, тварыць, шанавць.
Савет музея “Памяць”
раскрыть » / « свернуть